Ноччу я чую, як крокам таропкім Блукаюць у цемры далёкія продкі;
Сьцежак шукаюць, голасна клічуць... Што ім патрэбна ў маёй рэчаіснасьці? -
Скрыбава? Мсьцібава? Сцікс, альбо Нёман? - Колькі стагодзяў і колькі плямёнаў:
Дзітва, яцьвягі, жамойты, ліцьвіны, - Продкам маім ці ня быў Гідэмінас?
Гвалціў Міндоўг і крыжак асяроддзе, - Карэнні мае у чыім радаводзе?
Ноччу балюча сьціскае мне горла, - Што непакоіць краіну памёрлых?
Ім: караімам, габрэям, яцьвягам, - Што ім патрэбна? - Рэштка увагі?
Памяці рэштка пра тыя плямёны? - Ці - ладзяць за мною човен Харона?...
|